У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які прайшоў у Гродне 9 снежня «Нёман» апынуўся мацней за “Дынама-Маладзечна” з лікам 3:2. Такім чынам да перарыву ў чэмпіянаце гродзенцы падышлі з добрым настроем і маюць у сваім актыве 13 перамог запар.
У матчы з «Дынама» у складзе гродзенцаў шайбы закінулі Міхаіл Стэфановіч, Канстанцін Багданоўскі і Аляксандр Жыдкіх. У гасцей вызначыліся Ягор Воранаў і Андрэй Бялевіч.
“Неман” – “Дынама-Маладзечна” 3:2 (1:0, 1:1, 1:1)
Галы:
10.11 1:0 – Стэфановіч (Багданоўскі, Лісічкін)
30.47 2:0 – Багданоўскі (Хараманда, Дзерлюк)
32.42 2:1 – Воранаў (Кунцэвіч)
48.44 2:2 – Бялевіч (Усцiненка, Амбражэйчык)
52.23 3:2 – Жыдкіх (Пасют, Баярчук)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Выдатны матч атрымаўся. Каманды паказалі хуткі хакей, сапраўды дынамічны, з вялікай колькасцю момантаў. Думаю, што ў першым перыядзе мы мелі перавагу, але потым госці дадалі і сталі шмат атакаваць. Мы больш, чым палову другога перыяду гулялі ў сябе ў зоне. Добра, што выстаялі, не прапусцілі галы, калі мелі яны перавагу, але, а ў трэцім перыядзе мы зайгралі больш актыўна. Перавялі гульню ў зону суперніка. Сталі ствараць добрыя моманты, сталі перагульваць іх у атацы – удала вярнуліся ў гульню пасля таго, як лік стаў 2: 2. Задаволены хлопцамі, што дасягнулі перамогі ў сённяшнім матчы.
У турнірнай табліцы «Нёман» працягвае трымаць трэці радок і мае ў актыве 58 ачкоў. «Юнацтва» і «Шахцёр», якія ідуць вышэй маюць па 63.
Чэмпіянат Беларусі адновіцца пасля міжнароднай паўзы 18 снежня. У гэты дзень “Нёман” у Гродне будзе прымаць «Гомель». А праз 2 дні гэтыя ж каманды на гродзенскай пляцоўцы сустрэнуцца ў другiм фінальным матчы Кубка Салея.