Некалькі дзён таму гродзенская міліцыя размясціла паведамленне, што шукае мужчыну, які знайшоў з выгляду вельмі дарагі пярсцёнак. У выніку мужчына знайшоўся і ўпрыгожванне перадалі дзяўчыне, якая неабачліва згубіла яго ў краме. Пярсцёнак у выніку аказаўся не такім ужо і дарагім, піша сайт Гродзенскага УУС.
У сярэдзіне верасня жанчына штосьці набывала ў гіпермаркеце па праспекце Касманаўтаў і, па яе словах, згубіла залаты пярсцёнак з чатырма дыямантамі. Па дапамогу ў пошуку жанчына звярнулася ў міліцыю, супрацоўнікі якой прагледзелі запісы камер відэаназірання, і ўбачылі мужчыну, які падняў чужую рэч. Аднак гэты чалавек больш за два месяцы нікуды не паведамляў пра факт знаходкі, таму і было прынята рашэнне надаць гэтыму факту розгалас у СМІ.
Ужо праз дзень дзякуючы інтэрнэт-карыстальнікам удалося знайсці мужчыну, які знайшоў пярсцёнак, пазней ён сам прынёс яго ў міліцыю. Грамадзянін патлумачыў, што адразу хацеў аддаць яго, але па дарозе ў РАУС падумаў, што страціў ўпрыгожванне і забыўся пра гэтую гісторыю. Аднак калі ўбачыў сябе ў інтэрнэце, вырашыў праверыць сумку, у якой нёс каштоўнасць, і знайшоў пярсцёнак за падшэўкай.
Страчаную рэч вярнулі ўладальніцы. Пярсцёнак, між іншым, апынуўся не такім ужо і дарагім, бо замест сапраўдных дыямантаў ён упрыгожанымі штучнымі. У дачыненні да мужчыны, які знайшоў ўпрыгожванне, ніякіх адміністрацыйных мер не прымалася.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…