Сёння каля 13:30 у міліцыю паступіла тэлефанаванне ад працаўнікоў рынка «Паўднёвы». Яны паведамілі, што непадалёк ад гандлёвых шэрагаў выяўлены падазроны прадмет, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«На месца неадкладна выехалі ўсе экстранныя службы, у тым ліку група размініравання. Тэрыторыя вакол была ачэплена», — распавялі ў прэс-службе. Для абследавання падазронага прадмета прыцягваўся службовы сабака. Як высветлілася, знаходка не была небяспечнай, у сумцы знаходзілася швейная машынка.

Зараз праваахоўныя органы шукаюць яе ўладальніка. Разам з тым у міліцыі звярнулі ўвагу на правільнасць дзеянняў персаналу рынку пры выяўленні падазроных прадметаў.