Паліклініка № 7, пабудаваная для жыхароў мікрараёнаў Вішнявец і Паўднёвы, пачне працаваць 27 снежня. Урачыстае адкрыццё намечана на 28 снежня, расказвае «Гродна Плюс».
Зараз у медустанове праходзяць апошнія падрыхтоўчыя працы — ўстаноўка і наладка абсталявання, камплектацыя кадраў. Новая паліклініка разлічана на забеспячэнне медыцынскай дапамогай больш за 36 тысяч дарослых і прыкладна 15 тысяч дзяцей, якія пражываюць у мікрараёнах Паўднёвы і Вішнявец.
Пацыенты дарослай паліклінікі № 3 і дзіцячай паліклінікі № 2, якія пражываюць у гэтых раёнах, зараз усю медыцынскую дапамогу будуць атрымліваць бліжэй да дома, у новай паліклініцы. Акрамя педыятраў у дзіцячым аддзяленні паліклінікі прыём будуць весці чатыры вузкія спецыялісты: неўролаг, ЛОР, хірург і акуліст.
Дарослыя, акрамя кабінета тэрапеўта, змогуць патрапіць на прыём да ўрачоў вузкай спецыяльнасці, а таксама прайсці флюараграфію, узі, эндаскапію і іншыя працэдуры. Сур’ёзную нагрузку возьме на сябе таксама аддзяленне жаночай кансультацыі - тут будзе працаваць кабінет прафілактыкі анкалагічных захворванняў жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, а таксама будзе магчыма вядзенне цяжарнасці і бягучае лячэнне.
У новай паліклініцы яшчэ фарміруюць кадры, у прыватнасці - сярэдні медыцынскі і абслугоўваючы персаналу. Патрабуюцца медыцынскія сёстры, санітаркі, прыбіральшчыкі службовых памяшканняў.
[irp posts="42 416″ name="Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы"]
«Часовыя нязручнасці могуць быць — за што я прашу прабачэння ў насельніцтва загадзя, паколькі будзе перавозіцца картатэка з дзіцячай паліклінікі другой, з трэцяй дарослай паліклінікі, таму нейкая невялікая „чахарда“ можа мець месца. Але па ўзгадненні галоўных лекараў, першы час мы будзем весці прыём не залежна ад таго, дзе насельніцтва можа пераблытаць проста часам ўчасткі. Таму ўсе будуць прымаць усіх», — расказаў Аляксандр Кашуй, галоўны ўрач паліклінікі № 7.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…