Мяцёлкі замест клюшак і забег з каромыслам: сезон зімовых забаў на Аўгустоўскім канале стартуе 16 снежня

У доміку наглядчыка, дзе месціцца музей Аўгустоўскага канала, ужо другі сезон сваю зімовую рэзідэнцыю адкрые Дзед Мароз, паведамляе БЕЛТА.

«Сустрэне гасцей не толькі галоўны зімовы чараўнік са Снягуркай, але і знакі года адыходзячага і года будучыні: Певень і Жоўты сабака. Будзе цікава прагуляцца па рэзідэнцыі і ваколіцах дзецям і дарослым», — распавялі ў Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры.

Побач са шлюзам размешчана алея пор года, дзе гарыць, напрыклад, вогнішча вясны, у якім згараюць усе страхі, нягоды і непрыемнасці. На арэлях лета можна перанесціся ў цёплую пару года, а на арцы восені пакінуць лісточкі з пажаданнямі. «Вырасце» ў раёне канала і дрэва дабрыні, на ім і ў спецыяльнай кніжцы можна пакідаць свае жаданні і пасланні Дзеду Марозу.

Усіх наведвальнікаў папросяць адзначыцца на спецыяльнай карце. А самыя актыўныя госці паспрабуюць сябе ў традыцыйных забавах: забегах з каромыслам або вілкамі, скачках у мяшку. Можна будзе сабраць сваю каманду і пазмагацца ва унікальную разнастайнасць хакея: у гэтым сезоне на Аўгустоўскім канале клюшкі вырашылі замяніць на мяцёлкі. Пасля актыўных забаў гасцям прапануюць гарачую гарбату і бліны. Будуць даступныя для ахвотных дэгустацыя традыцыйных рэгіянальных страў, майстар-класы па вырабе навагодніх сувеніраў і па народных танцах. Рэзідэнцыя будзе адкрыта для групавых і індывідуальных турыстаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025