Ведамствы Літвы — Мінабароны, МУС, МЗС, Мінфін, Міністэрства энэргетыкі, Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і структуры, адказныя за радыяцыйную бяспеку — у снежні маюць абмеркаваць падрыхтоўку да пагрозаў, якія могуць зыходзіць ад БелАЭС, бо «фактычнае становішча паказвае, што станцыя ўсё ж можа быць збудаваная», перадае літоўскі сайт Delfi.
Паводле Delfi, Літва турбуецца беларускім «планам Б» на выпадак здарэнняў на БелАЭС.
«Найбольш актуальныя пытанні — падрыхтоўка да абарончых дзеянняў, вызначаных спецыялістамі ў радыяцыйнай бяспецы і ахове здароўя, каб абараніць насельніцтва і звесці да мінімуму магчымае ўздзеянне выпадковых і абумоўленых праяваў, выкліканых іянізуючым выпраменваннем», — растлумачыў дарадца Міністэрства ўнутраных справаў Кароліс Вайткявічус пазіцыю МУС.
На БелАЭС тым часам устанавілі корпус другога рэактару. Для першага рэактару першы корпус падаў — замянілі на другі, які па дарозе стукнулі аб слуп, а той, што падаў, расейцы задумалі паставіць на Балтыйскай АЭС.
Літву непакоіць бяспека на АЭС, якая будуецца проста пад яе межамі — краіна называла 10 прычынаў не будаваць БелАЭС, у тым ліку не верыць у надзейнасць стрэс-тэстаў станцыі. Літва пратэстуе супраць БелАЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію з БелАЭС. У гэтым іх падтрымлівае прэзідэнтка Эстоніі.
[irp posts="14 642″ name="У Літве маюць намер абсталяваць сірэны ў сувязі з Астравецкай АЭС"]
Астравецкую АЭС будуе расейская карпарацыя «Росатом» паводле тыповага расейскага праекту АЭС-2006. Рашэнне будаваць станцыю было агучана ў 2008 годзе, будаўнічыя работы на астравецкай пляцоўцы пачаліся ў 2011 годзе. Агулам тэрмін здачы БелАЭС пераносіўся на 4 гады. Па стане на снежань 2017 году тэрмін здачы станцыі прызначаны на лета 2020 году.
[irp posts="23 044″ name="Апытанне: Амаль палова беларусаў адмоўна ставяцца да будаўніцтва БелАЭС"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…