Частка прадпрымальнікаў выйдзе на працу 2 студзеня 2018 года, хаця ў краіне ў гэты дзень абвешчаны выходны.
Большасць прадпрымальнікаў Паўднёвыга рынка вырашыла адпачываць у другі дзень новага года, аднак частка ўсё роўна выйдзе на працу. Таму рынак афіцыйна будзе працаваць, паведаміў старшыня савета прадпрымальнікаў Паўднёвага рынка Андрэй Шасцерыкоў.
- Працаваць або не — няхай кожны вырашае сам. Але арэнду і аплачаны падатак ніхто не верне, - прыводзіць аргумент за працу прадпрымальніца Валянціна.— Штогод 2 студзеня рынкі працавалі. Навошта выдумляць? — даводзіць бізнесовец Валер.
Ці выйдуць на працу ў другі дзень святаў гандляры Цэнтральнага рынка, высветліць пакуль не атрымалася.
Нагадаем, згодна пастанове Савета Міністраў шэраг працоўных дзён новага года перанесеныя:замест аўторка 2 студзеня адпрацуем у суботу 20 студзеня,
замест пятніцы 9 сакавіка — у суботу 3 сакавіка,
замест панядзелка 16 красавіка — у суботу 14 красавіка,
замест панядзелка 2 ліпеня — у суботу 7 ліпеня,
замест панядзелка 24 снежня — у суботу 29 снежня.
Аднак кожная арганізацыя можа прыняць свой графік працы, які б не супярэчыў заканадаўству.