Два аднатыпныя выпадкі, дзе ў ахвяр выманьвалі грошы за нібыта танныя кватэры, адбыліся ў Градне, пра гэта расказала ў эфіры «Альфа-радыё» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, піша «СБ Беларусь Сёння».

У жніўні гэтага года невядомы, які нібыта знаходзіўся за мяжоў, на падставе таго, што прадае кватэры ў Гродне, завалодаў 20 000 даляраў 34-гадовай жыхаркі Гродна. На падобную аб’яву трапіўся і 41-гадовы мужчына. Яму пашанцавала крыху больш — у яго выманілі 6 тысяч даляраў.

Следчыя па двух фактах расследуюць крымінальныя справы па частцы 3 і 4 артыкула 209 (махлярства).

У абодвух выпадках схема адна. У сетцы з’яўляліся аб’явы пра здзелкі з нерухомасцю. Там паказвалася вельмі нізкая цана, адрозная ад рынкавай. З тымі, хто «клюнуў» далей вялася актыўная перапіска.

Тых, каго прапанова задавальняла, у якасці закладу прасілі перавадзіць грошы на імя сваякоў у Расіі. Далей ашуканцы патрабавалі фота квітанцый пра перавод грошай. Пазней выкрадалі іх і спынялі перапіску.

Гродзенскія следчыя кажуць, што гэтая схема ў Расіі вельмі папулярная. А 4 гады таму дабралася і да нас.

— Следчыя з Гродна звярталіся да расійскіх калегаў. У вобласці праводзілі прафілактычную працу. У гродзенскіх блогах былі апісаны і схемы, і імёны махляроў.

Але жыхары Гродна, верагодна, занадта хацелі купіць таннае жыллё, якое, што цікава, бачылі толькі на фотаздымках.

Нагадаем, следчыя завяршылі расследаванне справы аб махлярстве ў сферы нерухомасці ў Мінску. Устаноўлена, што арганізатарам злачыннай дзейнасці быў мінчанін 1988 года нараджэння з юрыдычнай адукацыяй. Да справы ён прыцягнуў свайго лепшага сябра 1990 года нараджэння і жанчыну сярэдняга ўзросту, якая раней была неаднаразова судзімая.