Дадаць навіну
Серада, 23 мая 2018, 12:42

«Не хачу жаніцца…»: з кожным годам вяселляў у Гродзенскім раёне становіцца ўсё менш

У гэтым годзе зарэгістравана 213 шлюбаў, у мінулым годзе — 238, а пазалетась — 351 шлюб, піша «Перспектыва».

«Раней лічба была яшчэ вышэй — каля 400. Магчыма, карціна змянілася пасля таго, як на заканадаўчым узроўні шлюб дазволілі рэгістраваць незалежна ад месца прапіскі. Але факт застаецца фактам: маладых менш», — аналізуе сітуацыю начальнік аддзела загс Гродзенскага райвыканкама Людміла Башкевіч.

Напрыклад, у гэтым годзе ў Адэльскім сельсавеце не было ніводнага вяселля, у Скідзельскім — усяго 4, у Гожскім і Капцёўскім — па шэсць. А вось у Сапоцкінскім сельсавеце, наадварот, у гэтым годзе сапраўдны вясельны бум — свае адносіны ўзаконілі 20 пар. Гэта самы высокі паказчык за апошнія пяць гадоў. У папярэднія гады было 6 — 12 пар. Больш шлюбаў і ў Путрышкоўскім сельсавеце — 11. Звычайна лічба не перавышала 8.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: