Гродзенцы хацелі Саладуху. У навагоднюю ноч жыхароў чакае дыскатэка, дог-шоу і флэшмобы

Да навагодняй ночы застаюцца лічаныя тыдні, а гэта значыць, самы час падумаць, як весела і насычана сустрэць 2018 год. Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры разам з культурна-забаўляльным выставачным цэнтрам «Галактыка» ўжо распрацавалі святочны план. Упершыню з гэтай нагоды было арганізавана навагодняе сацапытанне, расказвае «Гродна Плюс».

Сваё меркаванне пра тое, як лепш сустрэць Новы год, выказалі некалькі тысяч гродзенцаў. У выніку спыніліся на свежых ідэях і любімых вулічных забавах. Арганізатары зімовага гуляння таксама паабяцалі жыхарам і гасцям Гродна мноства сюрпрызаў і падстаў для здзіўлення.

«Як запальная дыскатэка ад лепшых гродзенскіх ды-джэяў, таксама гэта будзе не адна, як у мінулым годзе, а цэлых дзве флэшмоб-акцыі. У гэтым годзе мы не забыліся і сімвал будучага года — сабаку. У нас будзе дог-шоу „Я і мой сабака“. Што там будзе, гэта трэба прыйсці і паглядзець», - расказвае Ігар Нікулін, рэжысёр Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

Упершыню на гродзенскай сцэне адбудзецца агнявы і светлавы шоу-праекты. А вось меркаванні пра тое, якіх сталічных артыстаў запрасіць у навагодні горад над Нёманам, у гродзенцаў падзяліліся.

«Не паверыце, Саладуху. Моладзь прапаноўвала Саладуху. І ён ужо быў амаль згодны. Але мы вырашылі, што моладзі будзе больш цікава „ByCity“. Гэта такія ж юныя дзяўчынкі з запалам, як і тыя, хто прыйдуць на плошчу ў навагоднюю ноч,» — кажа Ігар Нікулін, рэжысёр Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Месца сустрэчы — плошча Леніна. Пачатак навагодняй праграмы ўжо праз гадзіну пасля бою курантаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025