Праз хуткае засяленне новых мікрараёнаў пытанне з транспартам у Гродне стаіць вельмі востра. Таму тралейбуснае ўпраўленне прапанавала закупіць пяць дадатковых тралейбусаў з аўтаномным ходам, каб пусціць яшчэ адзін маршрут на Альшанку, адзначае «Гродна Плюс».
Таксама гродзенскаму гарвыканкаму прапанавалі працягнуць кабельныя лініі і змантаваць сець у мікрараён Каўбасіно, выкарыстоўваючы дзеючую цягавую падстанцыю. Гэта мусіць палепшыць транспартную інфраструктуру мікрараёна, які разбудоўваецца.
[irp posts="42 416″ name="Дзе прыглядаць кватэру ў наступным годзе: У Гродне пабудуюць два мікрараёны і працягнуць разбудоўваць Баранавічы"]
Па словах дырэктара Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення Віктара Шарэйкі, адміністрацыя ўпраўлення прапанавала ў наступным годзе зрабіць праектна-сметную дакументацыю і зрабіць, каб можна было працягнуць рух тралейбусаў па вуліцы Суворава да новага мікрараёна да перакрыжавання з вуліцай В. Соламавай, а таксама злучыць Славінскага з вуліцай Суворава.
Сёлета Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне першым у Беларусі выпусціла на лінію 5 тралейбусаў з аўтаномным ходам. Гэта дазволіла далучыць мікрараён Вішнявец і засвоіць участак ад псіханеўралагічнага дыспансера да вуліцы Дзяржынскага.