Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала АНТ, піша «БЕЛТА».
«На 2018 год таксама прадугледжаны рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнары на Br700. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост (а задача стаіць 103,5% ВУП), то, я думаю, Br760 у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыц», — сказала Ірына Касцевіч.
Што тычыцца ўзроўню зарплаты ў снежні, у сярэднім яна павышана на 7%. Прычым павышэнне залежыць ад разраду кожнага з работнікаў. У катэгорыі работнікаў, якія тарыфікуюцца з 1-га па 9-ы разрады, у сярэднім зарплата падымецца на 9−15% (ці Br26-Br35). У сферы культуры гэта тычыцца бібліятэкараў, экскурсаводаў, кіраўнікоў гурткоў, у сферы сацыяльных паслуг — нянь, сядзелак, сацыяльных работнікаў, у адукацыі ў межах адпаведных разрадаў - памочнікаў выхавальнікаў, выхавальнікаў. З 9-га па 17-ы разрады павышэнне складзе да Br24. Гэта тычыцца настаўнікаў, лекараў, эканамістаў, юрыстаў.
Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце менавіта ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, якія тарыфікуюцца з 1-га па 4-ы разрады.
Па словах Ірыны Касцевіч, у цэлым павышэнне заработнай платы закране каля 88% занятых у бюджэтнай сферы. Гэта каля 750 тысяч чалавек.