Моцны галалёд у Гродне стаў прычынай аварый: САГ зноў спазніўся?

Ад раніцы 4 снежня з вуліц Гродна паступаюць паведамленні ад аўтамабільных аварыях. Невялікі мароз і начны снегапад спрычыніліся да таго, што дарогі ў горадзе вельмі слізкія. Справіцца з кіраваннем пры тармажэннях і паваротах у такой сітуацыі бывае вельмі складана.

Па інфармацыі Autogrodno.by найбольш крытычная сітуацыя на праспекце Лебедзева, Індурскай шашы, Таўлая, Савецкіх памежнікаў, Магістральнай і Дубко.

Дзяжурны майстар САГ Валер пракаментаваў Hrodna.life, што ад 9.00 на дарогах горада працуе 12 машын, што раскідваюць песка-саляную сумесь. Пры неабходнасці колькасць тэхнікі на вуліцах будзе павялічана.

У пачатку лістапада «Гродзенская праўда» пісала, што каб зімой у транспарту і пешаходаў на іх не было праблем, нарыхтавана 7,2 тысячы тон пясчана-саляной сумесі, 743 тоны рэагента і амаль пяць тысяч тон пяску.

— На лінейцы гатоўнасці сёння 21 пескараскідальнікі і два рэагентараскідальнікі, пяць снегапагрузчыкаў «Амкадор», ротарны снегаачышчальнік на базе трактара МТЗ-82 і 26 плужнаадвальныя снегаачышчальнікі, восем раскідвальнікаў. Пры багатых снегападах і моцным галалёдзе будзем працаваць брыгадным метадам з прыцягненнем аўтамашын ДАІ, — распавёў намеснік дырэктара ГТУПП «Спецавтохозяйство» Франц Пачобут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025