Каб у час рэканструкцыі турысты па-ранейшаму маглі трапляць у музей, у канцы лістапада для іх адкрылі часовы пешаходны мост. Будаўнікі ўзвялі яго менш чым за месяц.
Будаўнічая тэхніка да Старога замку будзе заязджаць па існуючым мосце, які паступова будуць закрываць для людзей.
Рэканструкцыя Старога замка пачалася ў верасні гэтага года. За аснову ўзяты замак 1580-х гадоў - часоў караля Стэфана Баторыя, аўтарства якога прыпісваюць італьянскаму архітэктару Санці Гучы. Праектам рэканструкцыі займаўся мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў. Праект Бачкова ўспрымаецца неадназначна, некаторыя даследчыкі называюць яго фантазійным і шкодным.