У Кузніцы затрымалі Rolls-Royce коштам 60 тыс. еўра: беларус вёз яго ў Расію

Грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці з ЕС у Расію 80-гадовы Rolls-Royce коштам больш за 254 тыс. злотых (60 тыс. еўра). Ён не меў дазволу на гэта.

47-гадовы беларус вёз на лавеце тры набытыя ў Галандыі машыны: Franklin Airman 12A (1928), Rolls-Royce (1937) і Jaguar (1951). Польскія памежнікі высветлілі, што Rolls-Royce гэта гістарычная каштоўнасць, таму на яго вываз з ЕС павінен быць адмысловы дазвол ад уладаў Галандыі. Такія дазволы тычацца аўто, старэйшых за 75 гадоў і коштам больш за 50 тыс. еўра, расказала прадстаўнічка прэс-службы Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.

Беларус ведаў пра гэта патрабаванне, таму падрабіў дакументы на перавоз аўто і спадзяваўся, што зможа там перайсці мяжу. Яго затрымалі, ён прызнаўся ў парушэнні.

Пра лёс аўтамабіляў і перавозчыка мы паведамім пасля выходных.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025