Зламыснікі крадуць ровары, пакінутыя без нагляду перад"Брузгамі"

У Гродзенскі РАУС усё часцей сталі паступаць заявы ад пацярпелых. Гісторыі падобныя: прыехаў да пункта пропуску на аўтамабілі, перасеў на ровар, каб не афармляць страхоўку на машыну, з’ездзіў у Польшчу, вярнуўся, ровар прышпіліў замком да агароджы каля АЗС і з’ехаў, праз некаторы час вярнуўся — ровара не знайшоў, піша «Перспектыва».

Зламыснікі крадуць як горнік і, так і звычайныя ровары. Адзін крадзеж аператыўнікам крымінальнага вышуку ўдалося раскрыць. Крымінальная справа распачата ў дачыненні да жыхара Гродзенскага раёна, які выкраў горны ровар. Дарэчы, уладальнік пакінуў яго каля АЗС на паўтара месяца. У цяперашні час у райаддзеле знаходзіцца матэрыял праверкі па факце крадзяжу яшчэ аднаго горніка. Гаспадар пакінуў яго на чатыры дні да чарговай паездкі, але, вярнуўшыся, не знайшоў і звярнуўся ў міліцыю.

— «Грамадзяне памылкова мяркуюць, што тросывы замок уратуе ровар ад крадзяжу: у злодзеяў ёсць арсенал розных нажовак і адмычак. Пазбавіцца ад тросавога замка ім не так і цяжка. Не заўсёды зламыснікаў цікавіць сам ровар, часта цікавяць толькі асобныя дэталі. Канструкцыю могуць разабраць на запчасткі, не звяртаючыся да спробаў зняць замок, — папярэджвае Андрэй Мамчыц, першы намеснік начальніка Гродзенскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі. — «У цяперашні час намі падрыхтавана прадстаўленне ў адрас кіраўніцтва АЗС, каб яны прынялі меры па недапушчэнні неарганізаванай стаянкі ровараў на сваёй тэрыторыі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025