Традыцыйныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Навагодні забег""у дзевяты раз стартуюць 17 снежня ў спартыўным комплексе «Нёман».

Забег праводзіцца на дыстанцыі 4 кіламетры. Паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя. Таксама адбудзецца касцюмаваны забег «Кубак Дзеда Мароза» на 400 метраў.

Удзельнікі паспаборнічаюць у абсалютным заліку і па ўзроставых групах. Стартуюць усе ў 12.00 на бегавой дарожцы цэнтральнай спартыўнай арэны.

Удзельнікам, якія падалі заяўку на ўдзел на дыстанцыі 4 км, неабходна заплаціць стартавы ўнёсак, які ўключае ў сябе стартавы нумар і памятны медаль. Да 1 снежня — 15 рублёў, з 2 па 17 снежня — 20 рублёў.

Прызавы фонд у абсалютным першынстве складае 200 рублёў, у першынстве ва ўзроставых групах — 40 рублёў.

Таксама прызы атрымаюць самы малодшы і самы старэйшы ўдзельнікі, якія адолеюць дыстанцыю.

Прыбяжы першым і атрымай 200 рублёў: у Гродне пройдзе навагодні забег