Учора раніцай на вуліцы Паповіча сутыкнуліся тры аўтамабілі. «Шкода» адкінула «Опель» на «Мазду», рухаючыся ад перасячэння вуліц Паповіча і Савецкіх Пагранічнікаў.
Віноўнік аўтамабільнай аварыі за пяцьдзесят метраў бачыў, што наперадзе рух у двух шэрагах адбываецца з затрымкай, паведамляе Гродзенская ДАІ.
Аднак адцягнуў увагу ад кіравання, павярнуўшыся ў бок сваёй жонкі. Калі ж паглядзеў наперад, то заўважыў, што наперадзе стаіць аўтамабіль. Затармазіць не паспеў - на мокрым асфальце машына працягнула рух. Кіроўца «Опеля», які апынуўся паміж двума машынамі, стукнуўся галавой. Яму спатрэбілася медыцынскай дапамога.