У кожнай вобласці вызначаны аграгарадкі і пасёлкі, на аснове якіх будуць адпрацоўвацца пілотныя праекты па стварэнні “вёскі будучыні”, паведаміў сёння намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

Такія “вёскі будучыні” будуць стварацца на базе аграгарадкоў. У якасці прыкладу, да чаго яны павінны імкнуцца, віцэ-прэм’ер назваў аграгарадок Верцялішкі і вёску Копысь, паведамляе БЕЛТА.

«Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зараз актыўна распрацоўвае канцэпцыю праекта. Думаю, што у 2018 годзе юрыдычна гэта ўсё ўзаконім”, – адзначыў віцэ-прэм’ер.

Міхаіл Русы таксама звярнуў увагу на тое, што жыхары сельскай мясцовасці павінны больш актыўна выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі. “Мы з Белаграпрамбанкам зараз прадумваем праграму па стварэнні цэнтраў, дзе людзі змогуць навучыцца, да прыкладу, аплачваць камунальныя паслугі праз інтэрнэт. Без ІТ-тэхналогій немагчыма”, – падкрэсліў ён.