У Лідзе ўсталююць помнік князю Гедыміну. Каля сарака мастакоў прадставяць свае эскізы на конкурс

У Лідзе каля замка ўсталююць помнік князю Гедыміну. Свае эскізныя праекты на конкурс прадставяць каля сарака скульптараў і архітэктараў, а ўсталююць скульптуру за кошт ахвяраванняў і спонсараў, піша «Гродзенская праўда».

Конкурс эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» ладзіў Лідскі райвыканкам.

— Мы атрымалі сорак заявак ад прафесійных скульптараў, архітэктараў з Ліды, Гродна, Мінска, Віцебска, Магілёва, — распавядае намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Віктар Пранюк. — Далей да 15 студзеня ўдзельнікі конкурсу прадставяць нам свае эскізныя праекты, з якіх экспертная рада (камісія), у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўлады, прафесіяналы ад мастацтва, прадстаўнікі грамадскасці, СМІ, абярэ лепшы эскіз і вызначыць пераможцу. Гэтая праца і будзе ўвасоблена.


Віктар Пранюк падкрэслівае, што сур’ёзных абмежаванняў і ўмоваў творчым людзям не ставяць: важна, каб вобраз заснавальніка Ліды адпавядаў гістарычнаму вобразу і быў намаляваны на кані.


— Гэта даніна павагі чалавеку і дзяржаўнаму дзеячу, які змог аб’яднаць шматкультурныя і шматмоўныя народы Вялікага княства Літоўскага, — падкрэслівае ён. — Ён з’яўляўся адным з самых яскравых прыкладаў мудрага кіраўніка-патрыёта, сімвалізуе справядлівасць і адзінства.


Помнік вялікаму князю літоўскаму, згодна з генеральным планам, будзе ўсталяваны ў скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая, каля паўночнай сцяны Лідскага замка за кошт сродкаў добраахвотных ахвяраванняў грамадзян і арганізацый, спонсарскіх сродкаў.

[irp posts="8192″ name="Давыд Гарадзенскі: што ведаем насамрэч і што прыдумалі «ўдзячныя нашчадкі» пра героя, якому хочуць паставіць помнік"]

Гедымін — вялікі князь літоўскі (1316−1341), падчас кіравання якога тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая, лічыцца заснавальнікам Ліды: ў 1323 годзе ён пачаў будаўніцтва Лідскага замка, вакол якога паступова выраслі паселішчы, увёў назву Ліда ў гістарычныя хронікі. Памяць аб заснавальніку Ліды захоўваецца ў Лідскім гісторыка-культурным музеі, назве вуліц і аб’ектаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025