Фэйкі, тролі і расейская прапаганда — ці мае Беларусь шанцы выжыць у інфармацыйнай вайне? Пра гэта можна будзе паразмаўляць з госцем HrodnaMediaRoom, вядомым беларускім медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

Што можа супрацьпаставіць Беларусь у інфармацыйнай вайне на тле засілля расійскіх медыя ў краіне, павялічэння фэйкавых навін і вайны троляў, фабрыкі якіх знайшлі і ў нашай краіне? Ці ёсць небяспека для Беларусі ў такой сітуацыі і што з гэтым рабіць? Як распазнаваць фэйкі і не патрапіць на вуду маніпулятараў?

Усё гэта будуць абмяркоўваць на сустрэчы, якая адбудзецца 5 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.