Пажар у ліцейным участку цэха ААТ «Белцветмет» здарыўся каля паловы на другой ночы, ратавальнікаў выклікаў майстар цэха.
Выехалі 8 пажарных разлікаў і служба ўзаемадзеяння, першыя ратавальнікі прыбылі на месца ўжо праз чатыры хвіліны, паведамляе «СБ Беларусь Сёння».
Да гэтага часу чатыры чалавекі, якія працавалі ў тую змену, пакінулі задымленыя памяшканні самастойна. Участак, дзе адбылося ўзгаранне, прызначаны для перапрацоўкі лому і адходаў металу, вырабу дэталяў. З абсталявання тут знаходзіліся дзве электрапечкі, канвеер для разліўкі алюмінія і мяшкі для фасоўкі прадукцыі.
— «Пажар быў ліквідаваны на працягу дзесяці хвілін, пацярпелых няма. У выніку ўзгарання пашкоджаныя каля 50 штук поліпрапіленавай тары, аконная рама, закурана сцяна», — рассказала падрабязнасці Наталля Жывалеўская, афіцыйны прадстаўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС
Як мяркуецца, прычына — парушэнне правілаў захоўвання, выкарыстання, вырабу і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў: трапленне іскры пры плаўленні металу на тару.
Тэхналагічны працэс не парушаны.