Удзельнікі арганізаванай групы інсцэнавалі аварыі з дарагімі машынамі, каб пасля зарабіць на страхавых кампаніях. Суд над 24 фігурантамі пачнецца ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 11 снежня.
Следчыя высветлілі, што гродзенец цягам 2015−2016 гадоў кіраваў арганізаванай злачыннай групай. У яе ўваходзілі 24 асобы з Гродзенскай вобласці. Яны інсцэнавалі аварыі на дарозе з загадзя падрыхтаванымі машынамі.
Удзельнікі групы падбіралі дарагія машыны прадстаўнічага класа, на якія былі заключаныя дамовы комплекснага ўнутранага страхавання. Падбухторвалі кіроўцаў іншых аўтамабіляў пасля ДТЗ прызнаць, што яны вінаватыя ў аварыі.
Агульная сума шкоды — болей за 158 тысяч рублёў, паведамляе інфармацыйная служба Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Удзельнікаў групы абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Суд разгледзіць справу ў адкрытым рэжыме, інфармуе прэс-сакратар Гродзенскага абласнога суда Павал Варэйка.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…