Пад Лідай стварылі першы ў Беларусі квэст-лабірынт з жывых туяў

Зялёны лабірынт з туй з’явіўся на паляне батанічнага парка «Горні» ў Лідскім раёне. Пакуль жывая агароджа не вышэй за метр, але праз некалькі гадоў заблукаць сярод сотняў смарагдаў зможа і дарослы. Тут толькі адно правільнае выйсце і мноства тупікоў, піша «Гродзенскі Зялёны партал».


Праект лабірынта стварылі спецыялісты інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. За чатыры дні ў лістападзе строга па схеме супрацоўнікі Лідскага, Бердаўскага і Жырмунскага лясніцтваў высадзілі 1415 дрэў на тэрыторыі 25 на 37 метраў.

— Для таго, каб жывая агароджа выглядала адзіным цэлым і закрывала агляд ўжо з ніжніх галінак, яе неабходна стрыгчы ад 2 да 8 раз у год, — распавёў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Лідскага лясгаса Чэслаў Борка. — Нашым лабірынтам пакуль больш цікавяцца малодшыя школьнікі, але заходняя туя смарагд у год вырастае на 20 сантыметраў і дасягае 4−6 метраў у вышыню. Праз некалькі гадоў разгадаць нашу загадку будзе цікава і дарослым. Парк «Горні» — гэта і лясны экалагічны адукацыйны цэнтр, так што акрамя квэста, мы будзем вучыць, як стварыць жывую загарадзь і даглядаць за ёй.

Фота turivleto.ru
Лабірынт стаў часткай ляснога экалагічнага адукацыйнага цэнтра «Парк «Горні», створанага на базе Лідскага лясгаса ў межах міжнароднага гранта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі». Грант лясгас атрымаў сумесна з Беларускім батанічным грамадствам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025