Катэдральны касцёл у Гродне быў абвешчаны малой базілікай яшчэ ў 1990 годзе, але барэльеф з інфармацыяй пра гэта вырашылі павесіць толькі ў 2017. Падставай стала заканчэнне вонкавага рамонту храма.

Малая базіліка (лац. Basilica minor) – у каталіцызме тытул для асаблівых цэркваў. Яго дае Папа Рымскі альбо Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны сакрамантаў, якой папа дэлегуе адпаведныя паўнамоцтвы.

У барэльефе, які павесілі над уваходам у Фарны касцёл, адлюстраваны герб Ватыкана, а на стужках па баках надпіс: “св. Францішак Ксаверы” – у гонар яго названы храм.

Над уваходам у Фарны касцёл павесілі новы барэльеф: што ён азначае?
У Гродне такі барэльеф ёсць толькі на адным храме – Фарным. Гэта азначае, што гэта галоўны касцёл ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі. У Беларусі ганаровы статус “малой базілікі” маюць тры храмы: касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў Будславе, сабор Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне і сабору Ушэсця Дзевы Марыі ў Пінску.

Па дадзеных на 2017 год 1753 царквы ва ўсім свеце, перш за ўсё гістарычна значныя і паломніцкія, носяць тытул «малой базілікі». З іх 571 знаходзіцца ў Італіі.

Над уваходам у Фарны касцёл павесілі новы барэльеф: што ён азначае?