Пасля таго, як у гэтым скверы дэмантавалі фантан, які не працаваў, з’явілася шмат вольнага месца, піша «Гродзенская праўда». Алею лавак да XII рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур плануюць зрабіць менавіта на гэтай тэрыторыі, таму што яна даволі людная — побач знаходзяцца футбольна-спартыўны комплекс «Нёман», гасцініца «Беларусь», Каложская царква.

Свае варыянты прапанавалі кіраўнікі УЖРЭП. Калі ва УЖРЭП Ленінскага раёна традыцыйна развіта коўка па метале, то ў Кастрычніцкім — разьба па дрэве. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, у сваю чаргу, прасіў не абмяжоўвацца толькі лаўкамі, але ўсталяваць у скверы і іншыя малыя архітэктурныя формы.

[irp posts="41 387″ name="У Гродне закладуць новы парк на вялізнай пустцы"]

Алея лавак з'явіцца ў скверы на вуліцы Лермантава

Алея лавак з'явіцца ў скверы на вуліцы Лермантава

Алея лавак з'явіцца ў скверы на вуліцы Лермантава

Алея лавак з'явіцца ў скверы на вуліцы Лермантава