На публічнай кадастравай карце Беларусі пазначылі тэрыторыі, над якімі забаронена лётаць беспілотнікам.
У Гродне выкарыстоўваць авіямадэлі забаронена практычна ад Новага замка, праз цэнтр горада і далей прыкладна да 20 кіламетраў у напрамку Мінска па трасе М6. Забаронены палёты і ў раёне Гродзенскай ГЭС, над аэрапортам, вайсковымі часткамі, ваеннымі палігонамі, шпіталем па вуліцы Дзяржынскага і Гродзенскай памежнай групай на вуліцы Белуша. А самая вялікая зона, забароненая для палётаў, — памежная тэрыторыя.
Знаходжанне беспілотнага лятальнага апарата ў зонах, забароненых для палётаў, можа прывесці да сутыкнення з паветраным суднам або іншай перашкодай, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
[irp posts="36 996″ name="У пашыраны спіс забароненых зон для дронаў унеслі і цэнтральную частку Гродна"]