Напад на кантралёра грамадскага транспарту адбыўся днём 24 кастрычніка, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На прыпынку каля завода «Белкард» супрацоўнікі тралейбуснага ўпраўлення правяралі аплату праезда пасажырамі. Каля 12.40 туды пад’ехаў аўтобус 17-га маршрута. Кантралёр зайшла ў заднія дзверы і стала правяраць праязныя дакументы. Адзін з пасажыраў вельмі хутка паказаў праязны, кантралёр не паспела паглядзець месяц, які ў ім прабіты. Яна папрасіла яшчэ раз дастаць дакумент і выняць яго з футляра. На што мужчына адказаў вельмі агрэсіўна: ён ударам адштурхнуў супрацоўніцу тралейбуснага ўпраўлення і выказаў тое, што ўсё ж такі па нормах этыкету не варта казаць жанчыне, а пазней ўцёк.
Усё, што адбылося, было зафіксавана нагрудным відэарэгістратарам. Зараз асобу агрэсіўнага пасажыра вызначаюць, яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.
Калі вы пазналі грамадзяніна, якога шукаюць, патэлефануеце па нумарах: 79−78−52, 79−78−90, 375.292.815.723 (МТС) ці 102.