На высокія вежы і аглядныя пляцоўкі, каб разгледзець горад ва ўсёй яго красе, падняліся журналісты «Гродзенскай праўды». Камера рэпарцёра захавала Стары і Новы замкі, вузкія вулачкі цэнтра, незвычайна прыгожы пры поглядзе з вышыні Нёман.
На фоне гарадскіх краявідаў штодня фатаграфуюцца турысты, якія вязуць часцінку нашага горада, захаваную на фота і відэа, у далёкія краіны.