Зменшыць чэргі перад святамі: гродзенскія мытнікі прапануюць літоўскім калегам узмоцніць змены

У Гродне адбылася сустрэча прадстаўнікоў Гродзенскай і Віленскай тэрытарыяльных мытняў, перадае БЕЛТА. Сустрэча адбылася з ініцыятывы беларускага боку.

Адным з асноўных пытанняў стала абмеркаванне сумесных мерапрыемстваў у выпадку вялікай колькасці транспартных сродкаў на мяжы ў святочныя і выходныя дні.

«Мы ўжо паведамілі літоўскім калегам, што будзем рыхтаваць да надыходзячых святаў узмоцненыя змены, гатовыя прапусціць больш тавараў. Чакаем, каб і сумежны бок быў да гэтага гатовы і адпаведным чынам планаваў сваю працу», — адзначыў начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук.

Ён падкрэсліў, што сёння беларускі бок можа прымаць увесь транспарт, які ідзе з боку Літвы, і гатовы падзяліцца напрацоўкамі.

«Сіламі аднаго боку вырашыць праблемныя пытанні немагчыма, таму сумесна з літоўскімі калегамі працуем над змяншэннем чэргаў. Гэта перш за ўсё сінхроннасць працы, папярэджанне пра тыя ці іншыя сітуацыі, інфармаванне іншага боку аб выніках кантролю, каб кантрольныя аперацыі ў дачыненні да аднаго транспартнага сродку не рабіць двойчы», — адзначыў Андрэй Кавальчук.

Ён падкрэсліў, што працэс ўзаемадзеяння мытных службаў наладжваецца і ўдасканальваецца, працуе сістэма абмену інфармацыяй. Сёння ўжо адпрацоўваюцца нюансы працы ў канкрэтных сітуацыях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025