Камерунскі абаронца «Нёмана» Жан Патрык Абуна-Ндзана ў сераду 22 лістапада падпісаў з гродзенскай камандай новы кантракт разлічаны на 2 гады. Падаўжэнню супрацоўніцтва з жоўта-зялёнымі футбаліст задаволены і ўжо будуе планы на будучыню.
У гэтым сезоне Абуна згуляў у 28 матчах за «Нёман», правёўшы на полі 2430 хвілін. Гэта пакуль найлепшы паказчык сярод гульцоў гродзенскай каманды за 2017 год. Жан-Патрык большую частку сезона правёў на пазіцыі крайняга левага абаронцы, а ў канцы чэмпіянату заняў месца ў цэнтральнай зоне абароны.
«Я застаюся, таму што „Нёман“ даў мне шмат часу, каб адаптавацца ў Еўропе, што не было б магчыма ў іншых камандах. Пачатак чэмпіянату ў мяне быў нялёгкім, але з часам я адаптаваўся і трэнер стаў давяраць мне. З Божай дапамогай мне атрымалася згуляць шмат матчаў у чэмпіянаце Беларусі», — кажа футбалicт.
«Ці станем мы чацвёртымi, цяжка сказаць. Усё будзе залежыць ад маіх калег. А так усё магчыма. Асабіста для мяне ў сезоне было два дрэнных матча: з» Тарпеда-БелАЗ «і з» Нафтанм", калі мы прайгралі. Я дзякую нашым заўзятарам за ўсю падтрымку на працягу сезона, якую яны нам аказвалі. Мы будзем хутка гатовы i да наступнага сезону, таму што мы будзем лепш, чым у гэтым, і, вядома ж, усё адбудзецца з Божай ласкай", — дадаў Жан -Патрык.
Калі сезона скончыцца Абуна адправіцца ў Парыж, а пасля паляціць у адпачынак дадому ў Камерун.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…