У краінах Еўразійскага эканамічнагй саюза (ЕАЭС) плануецца ўвесці каляровую маркіроўку прадуктаў па ўзроўні ўтрымання ў іх шкодных або ў залішняй колькасці рэчываў, піша naviny.by са спасылкай на БелаПАН.
Як паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), магчымасць маркіроўкі харчовых прадуктаў па сістэме «светлафор» 21 лістапада ў Маскве абмеркавалі галоўныя санітарныя лекары саюзных дзяржаў/
Яны падтрымалі ініцыятыву Расіі па вызначэнні агульных падыходаў да выкарыстання каляровых схемаў ў маркіроўцы для спрыяння здароваму харчаванню.
Расія прапанавала наносіць на ўпакоўкі палосы чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў і падрыхтаваць у гэтай частцы рэкамендацыю Камісіі для дзяржаў - членаў ЕАЭС.
Колеры будуць паказваць ўзровень утрымання шкодных для здароўя ў залішняй колькасці рэчываў, такіх як тлушч, соль, цукар.
«Стаіць на прадукце чырвоная паласа, значыць, у ім высокая канцэнтрацыя шкодных інгрыдыентаў, жоўтая — сярэдняя, зялёная — нізкая: можна смела купляць тавар, — сказаў член калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валерый Карашкоў. - І не трэба прыглядацца да набраных дробным шрыфтам надпісаў. А выкарыстанне магазіннага „светлафора“ у прывязцы да колькасці ў тавары солі, цукру, тлушчаў зробіць такую маркіроўку асабліва зручнай для пакупнікоў».
Працу над гэтай рэкамендацыяй камісіі члены савета вырашылі пачаць на пляцоўцы ЕЭК практычна неадкладна — у лістападзе-снежні бягучага года.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…