Гродзенская танцорка Оля Лета ў лістападзе стала спявачкай — у складзе расійскага гурта QUEENS. «Каралева тверка» з гуртом выступала на цырымоніі ўручэння «Залатога грамафона» ў Крамлёўскім палацы разам з Мікалаем Баскавым.

У верасні Олю Лета на праслухоўванне ў гурт QUEENS запрасіў прадзюсер Сяргей Бакінскі. Яго прыцягнула асоба гродзенкі і яе цікавыя відэа. Оля прайшла праслухоўванне, а першы выступ з гуртом адбыўся ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хола» ў Маскве.

«Я трапіла ў новае асяродзе, якое кардынальна адрозніваецца ад усіх тых месцаў, дзе я была раней, — распавядае Оля. - Прадзюсер запрасіў мяне, бо я эфектная, яркая і добра падаю сябе на сцэне. Я здолела прайсці праслухоўванне, хоць раней не спявала на сцэне, а толькі дома».

За част выступаў з гуртом Оля ўжо паспела выступіць на прэміі «BraVo», дзе былі прысутныя зоркі тыпу Рычарда Гіра і Анастэйшы. Разам з гуртом і Мікалаем Баскавым гродзенка пабывала ў гасцях у Алы Даўлатавай у вячэрнім шоў на «Рускім радыё».

https://www.youtube.com/watch?v=4ofdkJLSEoI

«Сам Мікалай Баскаў вельмі прыемны і пазітыўны мужчына. На сцэне ў яго адзін вобраз, а ў жыцці ён зусім іншы чалавек, як і ўсе знакамітасцi. Спяваць на сцэне — для мяне новая сфера дзейнасці, новая творчасць, дзе я стаўлю для сябе новыя мэты і планы. Я хачу расці і развівацца ў вакале.

Зараз я хаджу ў школу акцёрскага майстэрства, а таксама працую над сцэнічнай мовай. Вельмі крута і прыемна, што я трапіла ў гурт QUEENS. Там вельмі добрыя і прыемныя дзяўчыны, якія прадстаўляюць тры краіны: Беларусь, Расію і Украіну".

Пра танцы Оля таксама не хоча забываць. «Гэта незаменны кайф», — дадала Оля.