Электразапраўку на Сацыялістычнай вуліцы ўсталюе БНБ-Банк, піша «Вячэрні Гродна».

— Ужо хутка ў офіс можна будзе прыехаць не толькі па фінансавых пытаннях, але і каб «падзарадзіцца». Пры гэтым зарадка будзе абсалютна бясплатнай, а доступ да яе — максімальна просты: не спатрабяцца мабільныя дадаткі, рэгістрацыі або карты. Магчыма, станцыя будзе разлічана на зарадку двух машын адначасова, — распавяла начальнік упраўлення маркетынгу ААТ «БНБ-Банк» Ірына Русанава.

Станцыя з’явіцца дзякуючы праграме, якая праводзіцца банкам, па садзейнічанні развіццю электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі.

Станцыя для электракараў працуе у Ашмянах з лютага 2015 года. У кастрычніку такая ж адкрыта паблізу пагранпераходу «Брузгі» на АЗС «Беларуснафта».