У сераду 22 лістапада на скульптуры гродзенскага Купідона, якая знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі каля ЗАГСу, з’явіўся жоўты шалік.

У ЗАГСе распавялі Hrodna.life, што не ведаюць, хто павесіў шалік на скульптуру, але здымаць яго не збіраюцца.

Hrodna.life удалося высветліць, што жоўтыя шалікі на скульптурах гэта рэкламная акцыя ад velcom. Падобныя вязаныя вырабы з’явіліся на многіх скульптурах у розных гарадах Беларусі.

Фотафакт: Купідон у шаліку нагадвае гродзенцам пра набліжэнне зімы

У Гродне «ўцяплілі» жоўтым шалікам не толькі Купідона, але і русалку ў парку Жылібера. Аўтар абедзвюх скульптур — вядомы гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Фотафакт: Купідон у шаліку нагадвае гродзенцам пра набліжэнне зімы