Два вараны на днях канфіскавала мытня, яны незаконна перавозіліся ў кацельні вагона ў пасажырскім цягніку «Калінінград — Масква», які рухаўся праз пункт пропуску «Гудагай». Зараз яны часова сталі новымі жыхарамі запарка, паведамляе «Гродзенская праўда».

— Жывёлы былі размешчаны ў кантэйнеры, змешчаным у сумку. Рэптыліі знаходзіліся ў стане анабіёзу. Паводле папярэдняга заключэння экспертаў, яшчаркі адносяцца да віду белагорлых варанаў, якія жывуць у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Даўжыня асобін — 130 см і 122 см, а важаць яны разам амаль 12 кілаграмаў, — распавяла Юлія Раманюк, прадстаўнік па сувязі з грамадскасцю Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

[irp posts="40 536″ name="Гродзенскія мытнікі знайшлі ў кацельні цягніка Калінінград-Масква дзвюх вялікіх яшчарак"]

Канфіскаваных мытняй варанаў перадалі Гродзенскаму заапарку (+відэа)

У заапарку пакуль не бяруцца судзіць пра стан навасёлаў.

— Канкрэтныя высновы можна зрабіць пасля заканчэння каранціну, які працягнецца некалькі тыдняў. Транспарціроўка рэптылій ў зімовы перыяд часу не пажаданая. Перапады тэмператур могуць адмоўна адбіцца на жывёлах, — патлумачыў Цімафей Чупракоў, загадчык секцыяй «Тэрарыўм» Гродзенскага заапарка.

Варта адзначыць, што мінімальны рынкавы кошт аднаго варана складае каля 2000 рублёў.

Далейшы лёс варанаў будзе вырашаны крыху пазней: па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс.

www.youtube.com/watch?time_continue=3&v=8F8L79Hih7c