Першыя дзве елкі Гродна — галоўныя — з’явяцца да канца лістапада на дзвюх цэнтральных плошчах. Канструкцыі для іх пачалі падвозіць з панядзелка 21 лістапада.

На Савецкай елка будзе штучнай, на Леніна — з «жывых» дрэў. На вуліцы Савецкай неўзабаве распачнецца ўстаноўка навагодніх рамак. Дадатковая святочная ілюмінацыя таксама з’явіцца ў парку Жылібера і іншых месцах горада. Гэтай будуць займацца супрацоўнікі «Гарсвятла».

«Мы ўжо пачалі працаваць і падрыхтоўваць горад да святаў. Рыхтуем канструкцыі елак на плошчах. Хутка будзем падвозіць і „жывыя“ елкі. Да святаў горад будзе абавязкова ўпрыгожаны. Без сюрпрызу тут не абыдзецца», — распавёў Hrodna.life галоўны інжынер «Гарсвятла» Аляксандр Трафімчык.