Спадчына

«Спадчына — не проста старыя камяні і фальклор». Сцяпан Стурэйка пра вынік 10 гадоў працы

Культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка выданнем кнігі падвёў вынік 10 гадоў працы. Выданне «Неспакойныя камяні. 9 эсэ для новага разумення архітэктурнай спадчыны» пабачыла свет у кастрычнiку. У ім гродзенец распавядае пра ахову помнікаў, спадчыну, рэстаўратараў і многае іншае. Кніга накладам 100 асобнікаў выйшла ў гродзенскім выдавецтве ЮрСаПрынт.

У кнізе сабраны вынікі даследаванняў і дыскусій, у якіх удзельнічаў аўтар, велізарная калекцыя прыкладаў. Ёсць амаль 200 ілюстрацый: фота, схемы, дыяграмы.

Перад сабой аўтар ставіў мэту — паказаць і адрэфлексаваць феномен спадчыны і ўсе вытворныя ад яе.

«Спадчына — гэта не проста старыя камяні і фальклор. Спадчына — наогул не столькі пра мінулае, колькі пра сучасная зносіны і барацьбу людзей за будучыню», — да такой высновы прыйшоў Стурэйка і спадзяецца, што да яе ж прыйдуць чытачы.

«Спадчына мае яшчэ не да канца асэнсаваны патэнцыял сацыяльнага, эканамічнага і нават экалагічнага развіцця. Але каб гэта ўсё зразумець, трэба глядзець на яе пад зусім іншым вуглом, ладзіць новыя даследаванні. Дыскурс нянавісці - апошняе, што павінна суправаджаць абмеркаванне спадчыны», — кажа Стурэйка.

У Гродне купіць кнігу можна ў выдавецтве ЮрСаПрынт.

Пра аўтара

Сцяпан Стурэйка — культурны антраполаг. Доктар гуманiтарных навук у галіне этналогіі (Ягелонскі ўніверсітэт), выкладчык Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, член Беларускага камітэта ІКАМОС. Займаецца даследаваннямі тэорыі і практыкі аховы, аднаўлення і актуалізацыі культурнай спадчыны. Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-папулярных публікацый, некалькі даследчых праектаў, вынікі якіх атрымалі грамадскі рэзананс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025