Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У Маладзечне 20 лістапада “Нёман” разграміў мясцовае “Дынама” з лікам 6: 2.

Падапечныя Сяргея Пушкова правялі ў Маладзечне добры паядынак, дзе на працягу ўсяго матчу валодалі перавагай. У складзе гродзенцаў дубль аформіў Стэфановіч, таксама шайбы закінулі Пасют, Рэмезаў, Жыдкіх і Бадун. У “Дынама” вызначыліся Васільчук і Бялевіч.

«Дынама-Маладзечна” – “Нёман” – 2: 6 (0: 2, 1: 1, 1: 3)

0: 1 – Стэфановіч (Багданоўскі) 02:24
0: 2 – Рэмезаў (Марчанка) 14:50
0: 3 – Жыдкіх (Метлюк, Пасют) 21:02
1: 3 – Васільчук (Мацярухін) 26:10
1: 4 – Пасют (Жыдкіх) 41:55
1: 5 – Бадун (Маляўка, Баярчук) 45:39
1: 6 – Стэфановіч (Дзерлюк, Лісічкін) 48:02
2: 6 – Бялевіч (Летаў) 54:05

Перамога над “Дынама” стала для гродзенцаў шостая запар.  Зараз “Нёман” працягвае знаходзіцца на чацвёртым радку ў турнiрнай табліцы і мае ў сваім актыве 39 ачкоў.

Свой наступны матч каманда Пушкова  правядзе ў чацвер 23 лістапада ў Гродне, дзе будзе прымаць “Віцебск.”