Ноч у выцвярэзніку абыходзіцца яго «кліентам» у 57 рублёў. Адначасова «адпачыць» тут могуць 11 чалавек і вольных коек амаль не бывае — паведамляе сайт абласной міліцыі.
18 лістапада новы выцвярэзнік адведаў старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў. Суправаджаў яго начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі.
У ізалятары некалькі пакояў, сярод якіх і «жаночы» — на два ложкі.
За ўсімі пакоямі вядзецца відэаназіранне.
Месціцца выцвярэзнік па адрасе вул. Чырвонаармейская, 11.
Стары выцвярэзнік месціўся ў даваенным будынку на вул. Сыракомлі, 15 і быў зачынены два гады таму з-за таго, што не адпавядаў санітарным нормам і нормам бяспекі.
Яшчэ адной прычынай закрыцця выцвярэзніка былі вялікія выдаткі на яго ўтрыманне.
Па колькасці выпітых літраў спірта на аднаго чалавека Беларусь стабільна займае адно з першых месцаў у свеце.
Упэўніцца ў гэтым можна з дапамогай змешчанай ніжэй інтэрактыўнай мапы.
Фота uvd.grodno.by
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…