Ноч у выцвярэзніку абыходзіцца яго «кліентам» у 57 рублёў. Адначасова «адпачыць» тут могуць 11 чалавек і вольных коек амаль не бывае — паведамляе сайт абласной міліцыі.

18 лістапада новы выцвярэзнік адведаў старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў. Суправаджаў яго начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі.

У Гродне адчыніўся самы сучасны ў Беларусі выцвярэзнік

У ізалятары некалькі пакояў, сярод якіх і «жаночы» — на два ложкі.

У Гродне адчыніўся самы сучасны ў Беларусі выцвярэзнік

За ўсімі пакоямі вядзецца відэаназіранне.

У Гродне адчыніўся самы сучасны ў Беларусі выцвярэзнік

Месціцца выцвярэзнік па адрасе вул. Чырвонаармейская, 11.

Стары выцвярэзнік месціўся ў даваенным будынку на вул. Сыракомлі, 15 і быў зачынены два гады таму з-за таго, што не адпавядаў санітарным нормам і нормам бяспекі.

У Гродне адчыніўся самы сучасны ў Беларусі выцвярэзнік

Яшчэ адной прычынай закрыцця выцвярэзніка былі вялікія выдаткі на яго ўтрыманне.

Па колькасці выпітых літраў спірта на аднаго чалавека Беларусь стабільна займае адно з першых месцаў у свеце.

Упэўніцца ў гэтым можна з дапамогай змешчанай ніжэй інтэрактыўнай мапы.

Фота uvd.grodno.by