Людзі і справы

«Без чыпіравання праблему бяздомных жывёл не вырашыць». Валанцёры заклікаюць рэгістраваць гадаванцаў

Штодня ў адлоўнікі «Спецаўтагаспадаркі» трапляюць бадзяжныя сабакі і каты, якіх калісьці людзі выкінулі на вуліцу. Hrodna.life пагутарыў з кіраўніком грамадскага аб’яднання «След жыцця» Дар’яй Рашэтнікавай. Яе арганізацыя выступае за кантроль і памяншэнне колькасці безнаглядных жывёл гуманнымі метадамі.

Дар’я лічыць, што праблему з бяздомнымі жывёламі ў Гродне трэба вырашаць на стадыі зараджэння, а не змагацца з наступствамі. Адкуль увогуле бадзяжныя сабакі бяруцца? Калі ліквідаваць прычыну, то не трэба будзе марнаваць грошы з бюджэту на адлоў.

«Праблема ёсць. У выпадку з вуліцай Старамалышчынскай, я мяркую, гэта сабакі кінутыя сваімі гаспадарамі-дачнікамі пасля заканчэння дачнага сезону, — распавядае Дар’я. — Сабакі ў пошуках ежы збіваюцца ў зграі, без чалавека жывёлы дзічэюць і робяцца безкантрольнымі. Гэта ў чарговы раз даказвае, што ўвядзенне абавязковага чыпіравання і прыняцце закона аб адказнасці за пазбаўленне ад гадаванца вельмі неабходна. Зараз пазбавяцца ад гэтых сабак, на наступны год з’явяцца новыя. Такія сітуацыі неабходна прадухіляць, тады не будзе неабходнасці ў адлове або адстрэле жывёл».

Чыпіраванне — надзейны спосаб рэгістрацыі жывёл

Валанцёры арганізацыі «След жыцця» выступаюць за прыняцце закона аб адказнасці за выкіданне жывёл і ўвядзенне абавязковага чыпіравання ўсіх катоў і сабак без выключэння. Дар’я прыводзіць прыклад Заходняй Еўропы, дзе чыпіраванне вельмі распаўсюджана. Там за страчаную жывёліну можна атрымаць буйны штраф, за пазбаўленне ад жывёлiны, да прыкладу, у Італіі можна нават сесці ў турму. У краінах Азіі чыпіраванне абавязковае.

«Чыпіраванне — надзейны спосаб рэгістрацыі жывёл, які дазваляе ідэнтыфікаваць страчаных, скрадзеных або выкінутых жывёл, а таксама прыцягваць да адказнасці гаспадароў. Без гэтых захадаў мы не вырашым пытання бяздомных жывёл».

Петыцыя, якая можа вырашыць праблему

Сёння чыпіруюць гадаванцаў пераважна тыя, хто выязджае з жывёлай за мяжу. Каштуе гэта 20−40 рублёў у залежнасці ад ветэрынарнай клінікі.

«У маёй практыцы я не знаходзіла ў Гродне на вуліцы чыпіраванных жывёл без гаспадара. Сёння чыпіраванне — гэта асабістае жаданне ўладальніка, прымусіць усіх немагчыма. Нядаўна мы стварылі петыцыю з комплексам мерапрыемстваў, якія, на наш погляд, дапамогуць вырашыць праблему безнаглядных жывёл не толькі ў Гродне, але і ў краіне агулам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025