Здароўе і спорт

«Спачатку глядзеў на супернікаў звысоку». Амерыканскі барэц пра выступ у Гродне і знаёмства з мясцовымі барцамі

Амерыканскі барэц Патрык Марцінез пасля матчавай сустрэчы ў Гродне са зборнай універсітэта і горада, падзяліўся з Hrodna.life думкамі пра выступ і сваіх новых беларускіх сяброў.

Паядынкі паміж зборнай ЗША i зборнай камандай Гродна і ўніверсітэта імя Купалы па грэка-рымскай барацьбе прайшлі ў Моладзевым цэнтры «Гродна» 11 лістапада. Агулам прайшло сем паядынкаў у розных вагавых катэгорыях. Гродзенцы перамаглі амерыканцаў з лікам 4:3.

Барэц Патрык Марцінез змагаўся з Андрэем Міхайлоўскім і апынуўся мацнейшым за гродзенца з лікам 7:3.

«У мяне быў складаны і доўгі бой, было цяжка перамагчы гродзенскага спартоўца, — распавядае Патрык. — Спачатку я сябе адчуваў стомленым, бо не было нармальнай падрыхтоўкі і размінкі, але потым сабраўся і другую частку паядынку здолеў правесці добра ды перамагчы.

Гродзенская каманда вельмі таленавітая, выглядае годна, тут шмат добрых барцоў. І я вельмі ўдзячны ўсім арганізатарам, што здолеў прыехаць у Гродна на такі вось трэнінг".

У Гродне барэц Патрык Марцінез змагаўся з Андрэем Міхайлоўскім і апынуўся мацнейшым за гродзенца з лікам 7:3.

Паразуменне без ведання мовы

Патрык займаецца барацьбой з ранняга дзяцінства. Пачынаў з трох відаў, але спыніўся на грэка-рымскай барацьбе. Марцінез з’яўляецца чэмпіёнам ЗША ў вагавай катэгорыі 80 кг, але цяпер выступае ў катэгорыі 85 кг. Упершыню амерыканец змагаўся з беларускімі барцамі на чэмпіянаце свету ў Лас-Вегасе ў 2015 годзе.

«У мяне ёсць некалькі сяброў з Беларусі з якімі я біўся, і нават калі мы не можам гаварыць на рускай ці англійскай мовах, мы гаворым на адной мове — барацьбы. І добра адзін аднаго разумеем.

Калі мы з камандай прыехалі ў Гродна, то на мясцовых спартоўцаў я глядзеў звысоку, але калі пачаў з імі трэніравацца і спаборнічаць, то зразумеў, што гэта вельмі добрыя спартоўцы i мы пасябравалі. Мы гэта называем спартыўнай дыпламатыяй, якая умацоўвае адносіны паміж краінамі".

Спадабалася тэхніка на Кургане Славы

У Беларусі Патрык ужо другі раз. Два гады таму барэц выступаў у Мінску. У Гродне амерыканец ўпершыню і горад яму вельмі спадабаўся.

«Мы пабывалі на кургане Славы. Я захапляюся гісторыяй, мне было вельмі цікава пабачыць старую вайсковую тэхніку. Былі таксама ў мясцовым універсітэце [ГрДу — рэд.], для мяне гэта быў цікавы досвед, бо я ў ЗША таксама вучуся. У нас проста велізарны будынак, а ў Гродне маленькі, але адукацыю атрымліваюць такую ж [Патрык бачыў толькі адзін з многіх корпусаў ГрДУ — рэд.]».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025