Паядынкі паміж спартоўцамі па грэка-рымскай барацьбе прайшлі ў Моладзевым цэнтры «Гродна» 11 лістапада. Агулам прайшло сем паядынкаў у розных вагавых катэгорыях. Гродзенцы перамаглі амерыканцаў з лікам 4:3.

Гродна прадстаўляла зборная каманда горада і ўніверсітэта імя Купалы. У яе склад увайшлі студэнты-спартоўцы — майстры спорту міжнароднага класа, прызёры чэмпіянатаў Беларусі, Еўропы і свету: Аляксандр Грабовік, Радзік Куліеў, Саслан Даўраў, Захар Дзмітрычэнка, Ілля Лаўрыновіч, Сяргей Маляўскі і іншыя. За зборную ЗША выступалі таксама адныя з лепшых барцоў сваёй краіны, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету.

Рашэнне правесці матчавую сустрэчу паміж камандамі было прынята ў жніўні 2017 года на сустрэчы прадстаўнікоў Гродзенскага ўніверсітэта з кіраўнікамі амерыканскай зборнай. Сустрэча адбылася на чэмпіянаце свету ў Парыжы.