Пасля адпачынку ў начным клубе па вуліцы Перамогі малады гродзенец пачаў чапляцца да дзяўчыны, што сядзела на прыпынку побач. Калі з ёй не ўдалося пачаць гутаркі, ён кінуў ёй у твар жменю манет, зняў штаны і паказаў пеніс, а потым двойчы ўдарыў яе нагой у жывот. Гэта здарылася ў кастрычніку, паведаміў афіцыйны прадстаўнік гродзенскай міліцыі Яраслаў Васілеўскі.

Нападнік, перад тым як напасці на незнаёмку, да раніцы бавіў час у начным клубе. На вуліцу ён выйшаў з сябрам. Напад на дзяўчыну пабачылі мінакі, якія і заступіліся за яе ды супакоілі агрэсара. Пасля яны сышлі з месца здарэнне, дзяўчына таксама сышла. Міліцыю выклікалі дзяўчаты-сведкі.

Міліцыя змагла знайсці толькі хлопца, які распачаў канфлікт. Каб высветліць, як усё дакладна адбывалася, міліцыянты просяць адгукнуцца пацярпелую дзяўчыну і хлопцаў, што заступіліся за яе.

Тэлефанаваць па тэлефоне: 586−44−76 (МТС) ці 102.