Падчас міжнароднай паўзы «Нёман» у Гродне 10 лістапада правядзе таварыскі матч у якім згуляе з «Ягелоніяй» з польскага горада Беласток. Матч пройдзе на галоўным поле ЦСК «Нёман».

Супернікі паміж сабой за апошнія 10 гадоў сустракаліся некалькі разоў і ў асноўным гульні праходзілі ў Беластоку.

«Ягелонія» ў мацнейшым чэмпіянаце Польшчы зараз знаходзіцца на трэцім радку, «Нёман» жа за два туры да канца чэмпіянату займае пятае месца.

Матч у Гродне пройдзе ў 13:00.