Падчас міжнароднай паўзы “Нёман” у Гродне 10 лістапада правядзе таварыскі матч у якім згуляе з “Ягелоніяй” з польскага горада Беласток. Матч пройдзе на галоўным поле ЦСК “Нёман”.
Супернікі паміж сабой за апошнія 10 гадоў сустракаліся некалькі разоў і ў асноўным гульні праходзілі ў Беластоку.
“Ягелонія” ў мацнейшым чэмпіянаце Польшчы зараз знаходзіцца на трэцім радку, “Нёман” жа за два туры да канца чэмпіянату займае пятае месца.
Матч у Гродне пройдзе ў 13:00.