Гол капітана гродзенскага «Нёмана» Паўла Савіцкага ўвайшоў у дзясятку лепшых галоў еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 года па версіі УЕФА.
Нагадаем, Савіцкі вызначыўся ў паядынку супраць зборнай Балгарыі 9 чэрвеня на 80-ай хвіліне. Тады зборная Беларусі перамагла суперніка з лікам 2:1.
Посля гульнi Павел Савіцкі распавёў:
«Заўзятары даўно чакалі перамогі і мы чакалі ў тым ліку. Доўга не забівалі і вось забілі, парадавалі ўсіх. У цэлым гульня была цяжкая. Што тычыцца майго галявога моманту, то я стараўся выціснуць з яго максімум, ведаў што заменяць. Гол прысвячаю бацькам і каханай дзяўчыне».
Акрамя гола Савіцкага ў ТОП 10 патрапілі мячы Аліўе Жыру (Францыя), Себасцьяна Рудзі, Эмре Джана (абодва — Германія), Костаса Мiтроглу (Грэцыя), Маркуса Берга (Швецыя), Акселя Вiтселя (Бельгія), Гафуржана Суюмбаева (Казахстан), Аляксандра Рынга (Фінляндыя) i Аляксандра Мартынэса (Андора).