У матчы 28 тура чэмпіянату Беларусі, у якім «Нёман» у Гродне прымаў «Дынама-Брэст», абаронца жоўта-зялёных Бебе на 35-й хвіліне атрымаў моцны ўдар мячом у галаву і вымушаны быў пакінуць поле. Ударам з блізкай адлегласці адзначыўся выхаванец гродзенскага футбола Аляксей Легчылiн, які выступае за «Дынама».
Прэс-служба «Нёмана» паведаміла, што Бебе знаходзіцца ў шпіталі - у яго кровазліццё ў вока. Як доўга абаронца застанецца ў бальніцы, пакуль не паведамляецца, але гродзенскія футбалісты адзначаюць, што легіянеру ўжо значна лепш.
Аляксей Лягчылiн пасля моцнага ўдару ў галаву адразу ж падышоў да Бебе, каб падтрымаць яго.
Нагадаем, «Нёман» прайграў матч брэсцкаму «Дынама» з лікам 0:2 і апусціўся на пятае месца ў турнірнай табліцы.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…