Здароўе і спорт

«Нёман» у важным матчы ў Гродне саступіў брэсцкаму «Дынама»

У Гродне 4 лістапада «Нёман» праводзіў адзін з самых важных матчаў сезона. У ім вырашаўся лёс чацвёртага месца. У напружанай барацьбе гродзенцы саступілі «Дынама-Брэсту» з лікам 0:2 і апусціліся за два туры да канца чэмпіянату на пятае месца.

Жоўта-зялёныя пачалі вельмі актыўна і ўжо на першай хвіліне ў Глеба была магчымасць выйсці адзін на адзін з брамнікам, але вось добра ўдарыць у нападніка не выйшла. Берасцейцы свой першы небяспечны момант стварылі на 20-й хвіліне, а праз дзве хвіліны наогул адкрылі лік, вызначыўся Фамейе.

Да перапынку каманды нічым сур’ёзным акрамя барацьбы больш не адзначыліся.

Пасля перапынку гульня практычна не змянілася: супернікі працягвалі гуляць у сілавы футбол. На 58-й хвіліне Рудзік, які выйшаў на замену ў другiм тайме, здолеў пасля падачы ў штрафную «Дынама» прабіць галавой у перакладзiну. А вось чарговы небяспечны момант у «Дынама» на 72-й хвіліне скончыўся голам, у якім вызначыўся Мілеўскі.

Барацьба на поле ішла да апошніх хвілін, але распячатаць вароты берасцейцаў у «Нёмана» так і не атрымалася. У выніку «Дынама» вязе ў Брэст каштоўны 3 ачкі.

«Нёман» — «Дынама-Брэст» — 0:2

www.youtube.com/watch?v=sLvc1wqPwBo

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Цяжкі матч. Вялікіх прэтэнзій камандзе не магу выказваць, акрамя вынiка. Вы пытаецеся, калі будзем перамагаць такія каманды як „Брэст“? Па-першае, у Брэсце мы 2−0 перамаглі. Другі гол нам забіты быў з парушэннем правілаў. Суддзя тварыў што хацеў. Я такога ў Гродне яшчэ не бачыў. Вось калі будуць судзіць нас як Брэст, тады і будзем перамагаць.

Я ўдзячны заўзятарам, якія засталіся да канца і верылі, што мы хаця б заб’ем мяч прэстыжу і верылі ў каманду. Папракнуць каманду сваю я не магу. Мілеўскі ўзяў гульца, выпусціў яго і пайшоў забіваць у пустыя вароты гол. Што я магу сказаць Абуну? Усе бачылі, усе людзі бачылі, акрамя траіх суддзяў. Паглядзіце відэа. Таму, што я магу сказаць? Віншую Брэст з перамогай, галоўнае 3 ачкі. Так?»

Брэсцкае «Дынама», абгуляўшы «Нёман», перамясцілася на чацвёртае месца з 47 ачкамі. А вось гродзенская каманда апусцілася на пятае і мае ў сваім актыве 46 ачкоў.

Наперадзе ў «Нёмана» два сур’ёзныя матчы: на выездзе 18 лістапада супраць БАТЭ і 26 лістапада ў Гродне гульня з «Шахцёрам». Шанцы ўзяць чацвёртае месца ў «Нёмана» усё яшчэ ёсць, але ці атрымаецца ўзяць ачкі ў матчы з камандамі, якія змагаюцца за чэмпіёнства?

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024